Пазнавальна і насычана праходзіць тыдзень роднай мовы у старэйшай групе. З дапамогай інтэрактыўнай карты і прэзентацыі "Мая краіна Беларусь" дзеці ўдакладнілі і сістэматызавалі веды аб прадпрыемствах рэспублікі, яе славутасцях і прыродных багаццях. Галоўная задача педагога - данесці да выхаванцаў думку пра тое, што наша краіна славіцца працай людзей.





