Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.03.2021

Дзень беларускай песні

Развіццё асобы дзіцяці ў грамадстве немагчыма без ведання роднай мовы. Дашкольны ўзрост з'яўляецца найбольш спрыяльным для авалодання дзецьмі беларускай мовай. Знаёмства дзяцей з жыццём і побытам беларускага народа -сувязнае звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, вытокаў народнай мудрасці. Кожнае дзіця павінна ўмець спяваць свае народныя песні, плясаць свае народныя танцы, ведаць, як з веку ў век святкавалі ў нашым краі, любіць свае родныя мясціны, сваю Радзіму- Беларусь.

Фарміраванне ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці праз выкарыстоўванне народных гульняў, песень, танцаў,беларускай музыкі пастаўлена ў нашай дзіцячай установе на высокім узроўне.

Весела і цікава ў старэйшай Б групе прайшло свята беларускай песні. Дзеці разам з дарослымі спявалі беларускія песні, выконвалі народныя танцы, забаўляліся беларускімі народнымі гульнямі. Гучалі вяселыя беларускія песні пра Камара, пра Казу Мілку, якія дзеці с задавальненнем спявалі.Таксама выконвалі  беларускі танец "Полька- Янка", ігралі з бабкай Агапкай і дзядулем Рыгорам у гульні "Гарлачык", "Падушачка,"Добры дзень, дзед Рыгор".  Яшч'э ўспомнілі пра смачныя прысмакі  з бульбы і спелі "Каравай" для дзяўчынкі- Бульбачкі.