Разделы сайта

Главная

Архив новостей

30.04.2021

Экалагічная гульня

Экалагiчнае выхаванне дашкольнiкаў з'яўляецца адным з актуальных напрамкаў у нашы днi. Асаблiвае месца ў iм займаюць дыдактычныя гульнi экалагiчнага зместу, якiя пашыраюць уяўленнi дзяцей пра ўзаемадзеянне чалавека i прыроды, дапамагаюць выпрацаваць у малых культуру паводзiн у прыродным асяроддзi. 30 красавiка выхавальнікi другой малодшай групы разам з педагогам Аляксеевай С. В. спадарожнiчали па сцяжынках Чырвонай кнiгi Гарадоччыны з выкарыстаннем гульневага дапаможнiка-лэпбука. Дзецi з цiкавасцю пазнаёмiлiся з ахоўнымi вiдами флоры i фауны Гарадоцкага раена i месцамi iх знаходжання, атрымалi веды пра запаведныя мясцiны малой радзiмы, адгадвалi загадкi, рэбусы. З цiкавасцю хлопчыкi i дзяўчынкi расказвалi ,як зберагчы i ахоўваць прыроду.