Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.04.2023

Адкрыцце "Бульвару кнігі" у рамках падрыхтоўкі да Дню беларускага пісьменства

Кніга- гэта цуд з цудаў. З самага ранняга дзяцінства мы разглядаем карцінкі ў кніжках, потым вучымся чытаць кнігі. Кнігі бываюць розныя: вяселыя і сумныя, пазнавальныя, навуковыя. Мы адкрываем кнігу, перагортваем старонкі і адбываецца дзіўны цуд: кніга пачынае з намі размаўляціь, кніга прымушае нас плакаць, смяяцца і пакутаваць, жыць разам з яе героямі.

І сення ў нашым садку адбылося ўрачыстае адкрыцце Бульвару кнігі. Свята прайшло цікава і насычана. Дзеці расказвалі вершы пра кнігі. Выхавальніца старэйшай групы Карповіч В.П. прадставіла ўвазе лэпбук "Беларускія пісьменнікі дзецям". Нашы педагогі не толькі даведаліся, які доўгі шлях прайшла кніга,але і перажылі гэтыя падзеі сусветнай гісторыі на ўласным вопыце- праз эксперыменты з рознымі матэрыяламі і стварэнне ўласных рукатворных кніг. Адначасна яны адкрылі для сябе мноства сакрэтаў мастацкага рамяства, якім валодалі старажытныя майстры.

На Бульвары кнігі былі прадстаўлены кнігі, зробленыя сваімі рукамі. Гэта былі і кніга, якая пазнаеміла нас з адзіным у нашым краіне музеем кнігадрукавання, кніга з драўляным пераплетам, дзе беларускія пісьменнікі расказваюць пра  прыгажосць беларускага краю, кніга з фетру для самых маленькіх, кніга "Беларускія народныя казкі" з пластыку, кніга з рознакаляровых тканін, кніга з саломкі. 

Госці змаглі прайсціся на нашым бульвары і хоць на імгненне далучыцца да вытокаў кніжнага майстэрства.