Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.05.2023

Літаратурны кірмаш "У свеце казак"

Зазываем мы народ

У кірмашовы карагод!

Дарагія сябры! Мы сёння наведалі літаратурны кірмаш "У свеце казак", пабывалі ў прыгожым і таямнічым свеце, які жыве паводле сваіх незвычайных законаў, свеце, дзе дзейнічаюць незвычайныя казачныя героі, якім дапамагаюць цудоўныя майстры і дзіўныя цудоўныя прадметы. І расказалі нам пра іх нашы лепшыя сябры - кнігі. Нас чакала экскурсія па Бульвару кнігі, дзе былі прадстаўлены кнігі, зробленыя  рукамі педагогаў нашай установы, падарожжа па старонкам лэпбука “Беларускія пісьменнікі дзецям”, сустрэча з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Студзянцовай С.М., якая расказала пра беларускіх пісьменнікаў, пра першыя кнігі і напрыканцы прачытала дзецям асабісты верш. Выхаванцамі старэйшай групы падрыхтавана інсцэніроўка беларускай народнай казкі “Коцік, пеўнік і лісіца”. А вяселы Скамарох для дзяцей і дарослых правеў віктарыну па казкам. Самыя актыўныя атрымалі невялічкія падарункі.