Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.02.2026

Якасць адукацыйнага працэсу

На гэтым тыдні ў рамках гадавой задачы "Забяспечыць павышэнне якасці адукацыйнага працэсу па развіццю ўстойлівай цікавасці да беларускай мовы ў працэсе арганізацыі розных відаў дзейнасці" ва ўстанове адукацыі прайшлі адкрытыя прагляды заняткаў па адукацыйнай галіне "Развіцце маўлення і маўленчых зносін". Вэб-квест "Падарожжа па родных мясцінах" для дзяцей старэйшай групы атрымаўся вельмі насычаным, жывым і цікавым. Форма вандороўкі - найлепшы фармат для дзяцей, бо яны не проста слухаюць, а "пераязжаюць" з месца на месца , што не дае ім сумаваць. Вершы пра гісторыю і рамествы дадалі занятку глыбіні. Дзеці ўбачылі, што іх горад - гэта не проста дамы, а гісторыя і таленавітыя людзі. А жарты, забаўлянкі, загадкі, прыказкі і прымаўкі - гэта ўсе скарб беларускага народа. Дзеці сярэдняй групы адправіліся ў незвычайнае падаорожжа з Несцеркай і "збіралі" яму ў торбу  творы малых фальклорных форм, і з іх дапамогай далучыліся да багацця роднай мовы.